У апублікаваным у нядзелю ўвечары інтэрв'ю газеце Financial Times міністр сказаў, што верагоднасць падобных здарэнняў расце з-за напружанай сітуацыі з нелегаламі, якія перасякаюць мяжу паміж Беларуссю і краінамі Балтыі.

«Разгортваецца памежны крызіс, пачынаюцца вайсковыя вучэнні ля межаў краін NATO. У той жа час на нашым баку — літоўскім, эстонскім, польскім — знаходзіцца больш памежнікаў і вайсковых злучэнняў, чым звычайна. Вядома, усё гэта павышае верагоднасць інцыдэнтаў», — сказаў Рынкевічс, патлумачыўшы, што мае на ўвазе патэнцыйна небяспечныя «непаразуменні, не санкцыянаваныя начальствам дзеянні».

Пры гэтым ён прызнаў, што не лічыць верагодным, што які-небудзь з бакоў можа быць зацікаўлены «ў абвастрэнні сітуацыі да поўнамаштабнай ваеннай правакацыі». Аб адсутнасці істотных пагроз бяспекі прыбалтыйскіх дзяржаў у сувязі з правядзеннем вучэнняў на фоне міграцыйнага крызісу раней на гэтым тыдні заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0