Сяргей Адамавіч Кавалёў быў паводле адукацыі біёлаг, з 1960-х гадоў займаўся грамадскай і праваабарончай дзейнасцю.

У 1966 годзе арганізаваў у Інстытуце біяфізікі збор подпісаў пад зваротам у прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР у абарону Сіняўскага і Даніэля. А з 1968 года стаў актыўным удзельнікам руху ў абарону правоў чалавека ў СССР. З 1971 года быў адным з галоўных удзельнікаў выдання «Хронікі бягучых падзей» — машынапіснага інфармацыйнага бюлетэня савецкіх праваабаронцаў.

У 1974 г. Кавалёва арыштавалі па абвінавачванні ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе». Праз год суд у Вільні прысудзіў яму сем гадоў зняволення. Тэрмін адбываў у калоніі строгага рэжыму «Перм-36» і ў Чыстапольскай турме; затым у высылку быў адпраўлены ў Магаданскую вобласць.

Пасля падзення СССР браў актыўны ўдзел у праваабарончай дзейнасці ў Расіі, з вялікай сімпатыяй ставіўся да беларускага дэмакратычнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0