У Токіа сёння адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця XVI летніх Паралімпійскіх гульняў, піша БелТА.

Першапачаткова ў складзе беларускай спартыўнай дэлегацыі былі 20 атлетаў, аднак ужо ў японскай сталіцы адзін з іх — плывец Максім Вашкевіч, а таксама трэнер Станіслаў Паздзееў праз станоўчыя тэсты на COVID-19 былі змешчаныя на дзесяцідзённы каранцін.

Беларусы выступяць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, плаванні, дзюдо, паравеславанні і фехтаванні.

На мінулай Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра-2016 беларускія спартсмены заваявалі 10 узнагарод — 8 залатых і 2 бронзавыя.

Усяго на спаборніцтвах у Токіа выступяць каля 4 тыс. паралімпійцаў, якія прадстаўляюць больш за 160 краін свету. Яны разыграюць 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту (у Алімпіядзе-2021 было 339 камплектаў узнагарод).

Урачыстае закрыццё гульняў адбудзецца 5 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0