Дырэктар Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч расказала БелТА пра навінкі, якія чакаюцца ў школьным меню з 1 верасня.
«Мы распрацавалі і ўжо атрымалі ацэнку прыкладнага двухтыднёвага меню. Там будуць новыя стравы, ёсць сезонныя і класічныя, якія палюбіліся дзецям», — распавяла Надзея Лукашэвіч.
З навінак яна назвала біточкі далікатныя, філе курынае пад смятанна-сырнай поліўкай (яно спадабалася дзецям у аздараўленчых лагерах).
«З 1 верасня запускаем навінку — у сняданках перапёлчыны яйкі. А таксама з новага навучальнага года мы працуем на беларускім рапсавым алеі. Ён аналагічны аліўкаваму, гэта карысны прадукт», — кажа Надзея Лукашэвіч.
Яна запэўніла, што сур'ёзнага павышэння коштаў не будзе, на кашальках бацькоў новаўвядзенні ў меню асабліва не адаб'юцца.