«Сёння прыйшла зарплата, а я ніяк не магу яе праглядзець. Невядома, што адбываецца. Ужо працоўны дзень скончыўся, а дадатак не адкрываецца», — кажа чытачка.

«Падчас запуску дадатку многія кліенты сутыкаюцца з бясконцым працэсам загрузкі ці памылкай «не ўдалося падключыцца да сервера». Спецыялісты ўжо займаюцца гэтай праблемай», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Альфа-Банка.

У тэхнічнай падтрымцы ўдакладняюць, што пакуль няма дакладных тэрмінаў, калі дадатак запрацуе. Банк раіць скарыстацца інтэрнэт-дадаткам «Альфа-Клік». 

Аднак, як пішуць карыстальнікі форума Onliner, ёсць збоі і ў працы інтэрнэт-дадатку. Калі ўсё наладзіцца, пакуль інфармацыі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0