Абодва хлопцы — са Жлобіна і былі асуджаныя за ўдзел у масавай акцыі пратэсту ў гэтым горадзе ў 2020 годзе. Ім вынеслі прысуды па двух артыкулах КК: 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Віталь Прохараў.
Сяргей Бекарэвіч асуджаны на 2,5 года, Віталь Прохараў — на 2 гады пазбаўлення волі.
Сяргей Бекарэвіч.
Раней не было задаволенае прашэнне аб памілаванні ад Дзмітрыя Гопты, які мае псіхічнае захворванне. Ён таксама са Жлобіна і праходзіў з Бекарэвічам і Прохаравым па адной справе.