Сваякі ахвяраў злачынстваў рэжыму Башара Асада чакалі вердыкту каля сценаў будынка суда
Асуджанаму — 58 гадоў, завуць яго Анвар Раслан.
Паводле версіі пракуратуры, у 2011 годзе, падчас антыўрадавых пратэстаў у Сірыі, ён быў палкоўнікам разведкі і кіраваў катаваннямі зняволеных у дамаскай турме Аль-Хаціб, вядомай у народзе як «пекла на зямлі».
Следства ўстанавіла, што за першыя два гады «Арабскай вясны» па ягонаму загаду былі згвалтаваныя, падвергнутыя катаванням і забітыя не менш за 4 тысяч чалавек, якія выступалі супраць сірыйскіх уладаў.
Разам з Расланам судзяць і ягонага падначаленага, прысуд якому вынесуць пазней.
Сірыйскія вайскоўцы апынуліся ў руках нямецкіх судоў, бо пасля прыехалі ў Германію як бежанцы і папрасілі тут палітычны прытулак. Але па мясцовых законах, справы аб злачынствах супраць чалавечнасці трапляюць пад універсальную юрысдыкцыю і могуць разглядацца нямецкім судом, нават калі здзейсненыя за межамі краіны.
Раслана прысудзілі да пажыццёвага зняволення без права на прашэнне аб памілаванні. Гэты прысуд — частка першага ў гісторыі працэсу па справах аб катаваннях у Сірыі.
Па сутнасці, сваім вердыктам суд Кобленца прызнаў рэжым Башара Асада вінаватым у здзяйсненні злачынстваў супраць сваіх грамадзян, піша ВВС. Таму ў СМІ называюць гэты прысуд гістарычным.