25 гадоў споўніцца ў нядзелю мінскаму заапарку, што месціцца ў паўднёва‑ўсходняй частцы гораду ў пойме ракі Свіслач.

Ён быў адкрыты 9 жніўня 1984 г. як зоабатанічны сад МАЗа. З 1987 г. — заапарк.

Займае тэрыторыю ў 42 гектары. Тут можна пабачыць зуброў, вярблюдаў, львоў, тыграў, розных малпаў, барсукоў, янотаў, ламаў, блакітнага гну, марскога коціка, вялікую колькасць птушак (страўсы, белыя і чорныя буслы, пугачы, лебедзі).

9 жніўня ў заапарку пройдзе святочная праграма.

Адчынены ён ад 10‑й раніцы (у выходныя ад 9‑й), уваход — 3 тыс. рублёў, дзецям — 2 тыс., дзеці да пяці год уваходзяць бясплатна,

але ўжо на тэрыторыі заапарка рыхтуйце вашыя гаманцы: каруселі, машынкі — за грошы.

Да заапарка можна даехаць сваім аўто, у кірунку вуліцы Ташкенцкай, або на метро да станцыі Аўтазаводскай, а там ужо арыентавацца, куды ідуць бацькі з дзеткамі. Ці тралейбусамі 16, 17, аўтобусамі 16, 21, 22, 92.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0