Ён назваў моц ЗША «мыльнай бурбалкай», у якую запампаваныя вялікія грошы.

«Але ж трэба свету паказаць, што мы нешта можам. Паспрабуем у Беларусі. Не атрымалася ў Беларусі, давайце паспрабуем Казахстан, як яны да гэтага паставяцца. Не атрымаецца ў Казахстане, давайце паспрабуем у Тайвані, Кітаі. То-бок, гэта задача апрабаваць, што мы можам сёння і як мы можам адцягнуць сваіх людзей ад праблем унутры дзяржавы», — так тлумачыць палітыку ЗША Бузін.

На думку вайскоўца, гэтымі «праблемамі» з’яўляюцца падзенне эканомікі, патрабаванне афраамерыканцамі сваіх правоў, бардак ва ўрадзе і адсутнасць у краіне «моцнай фігуры».

«Я ўжо не кажу пра Еўропу. І НАТО сёння, якое кажа: «Мы можам». А што яны могуць, па вялікім рахунку. Нічога яны не могуць», — сказаў Бузін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0