Алега Пайташа затрымалі 14 кастрычніка 2021 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА г. Гомеля. Паводле матэрыялаў абвінавачання, Алег Пайташ 9 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у акцыі пратэсту, выходзіў на праезную частку, станавіўся ў счэпку, замінаў руху грамадскага транспарту, пляскаў у далоні, крычаў, свістаў, выкрыкваў лозунг «Міліцыя з народам!».

Той жа ноччу яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі, а суд пакараў у адміністрацыйным парадку.

Суддзя Мікалай Сергяевіч пастанавіў пакараць Пайташа абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, паведамляе «Новы час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0