«З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі і ў мэтах мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання ВРВІ і COVID-19 сярод насельніцтва Мінздароўя не рэкамендуе правядзенне вечароў сустрэч выпускнікоў. Гаворка ідзе як аб правядзенні вячэрніх суботніх мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, так і на аб'ектах грамадскага харчавання», — паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

Мінздароўя раіць або перанесці сустрэчу на больш позні перыяд (пасля стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі), або правесці дыстанцыйна (анлайн), бо сённяшнія сродкі сувязі дазваляюць.

Нагадаем, па традыцыі вечары сустрэч выпускнікоў ва ўсіх школах краіны праводзяцца ў першую суботу лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0