«Набліжаецца час, калі можна зноў «адкрываць «Швецыю», — адзначыла прэм'ер Магдалена Андэрсан.

«Мы можам пачаць вяртацца да нармальнага жыцця. Але ўрад працягне пільна сачыць за тым, як далей будзе развівацца пандэмія», — адзначыла міністр аховы здароўя і сацыяльных пытанняў Лена Халенгрэн.

У далейшым захоўваецца рэкамендацыя заставацца дома і пазбягаць кантактаў з іншымі людзьмі, калі чалавек мае сімптомы, падобныя на сімптомы Covid-19.

Асобам, якія па пэўных прычынах не прышчэпленыя, рэкамендуецца пазбягаць знаходжання сярод вялікай колькасці людзей.

З 9 лютага перастаюць дзейнічаць рэкамендацыя па масках ў грамадскім транспарце пры наяўнасці вялікай колькасці пасажыраў, рэкамендацыя дыстанцыйнай працы і «гібрыднага» фармату навучання для студэнтаў, рэкамендацыя для арганізацый і устаноў пазбягаць вялікіх масавых мерапрыемстваў унутры памяшканняў.

2 лютага ў Швецыі з насельніцтвам каля 10 млн паведамілі аб звыш чым 39 тысячах новых заражэнняў і 67 смерцях сярод хворых на кавід.

Больш 83% дарослых у краіне цалкам вакцынаваныя ад каранавіруса і ўжо амаль 50% атрымалі трэцюю дозу. З улікам падлеткаў, у краіне цалкам прышчэпленыя 86,5% насельніцтва ва ўзросце ад 12 гадоў.

На днях аб поўнай або амаль поўнай адмене абмежаванняў абвясцілі таксама суседнія Данія, Нарвегія і Фінляндыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0