«Мы праводзім вучэнні. Мы з вамі ў тым ліку дамаўляліся аб тым, што абярэм час для правядзення гэтых вучэнняў, каб і народнай гаспадарцы, сельскай гаспадарцы не перашкаджаць. І правядзём буйныя вучэнні на поўдні Беларусі. З прэзідэнтам (Расіі) двойчы абмяркоўвалі гэтую тэму. Увесь час удасканальвалі задумы. Дзякуй, што вы арганізавалі гэтыя вучэнні. Нам зусім няшмат засталося часу па перадыслакацыі войскаў з Расійскай Федэрацыі. У нас тут праблем абсалютна няма. Усё, што спланавана з нашага боку, фактычна рэалізавана. Думаю, што дзесьці з 10 лютага мы пачнем актыўную фазу гэтых мерапрыемстваў», — адзначыў Лукашэнка.

«Каб тут гвалтам не крычалі, ясна, што пасля вашага прыезду ў Беларусь яшчэ больш пачнецца выцця там (але гэта іх праблемы), я хачу сказаць, якую мы асноўную мэту пераследуем на гэтых вучэннях.

Усе заўважылі, што мы нямала тэхнікі перадыслакуем з Расіі ў Беларусь, у тым ліку і сучаснай. Як мы і дамаўляліся і з вамі, і з прэзідэнтам Расіі, для нас вельмі важна, каб нашы ваенныя людзі не проста ўбачылі гэтую тэхніку на карцінцы, але і, што называецца, памацалі. Каб разам з расіянамі, братамі сваімі, падвучыліся карыстацца гэтай тэхнікай. Для нас гэта вельмі важна, бо практычна ўся тэхніка, якая будзе тут, мы плануем закупляць у вас у гэтым, наступным годзе і гэтак далей. Гэта для нас вельмі важна. І не толькі для нас. Гэта для нашай Саюзнай дзяржавы крытычна важна сёння ў сувязі з тым, як сябе паводзяць і НАТА, і Украіна, якая імкнецца туды. Таму мы хочам навучыцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што сумесна з Расіяй ствараюцца цэнтры, у якіх навучаюць карыстанню найноўшымі ўзорамі расійскіх узбраенняў. «Гэта мая была просьба да вас, каб мы стварылі тут цэнтры па найноўшай зброі. Дзякуй, вы адгукнуліся на гэта», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0