Аўтар петыцыі адзначыў, што ў безалкагольных напоях няма (або практычна няма) алкаголю. Таму «грамадзяне справядліва лічаць, што іх распіццё ў грамадскіх месцах не забароненае», піша Citydog.by.

Пры гэтым вядомыя выпадкі, калі да грамадзян, якія ў грамадскіх месцах ўжывалі безалкагольнае піва, падыходзілі супрацоўнікі міліцыі і пагражалі адміністрацыйнай адказнасцю за распіццё алкагольных напояў.

Запыт быў адрасаваны тром інстанцыям: МУС, у Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні і Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі. Падпісанты прасілі растлумачыць, да якіх напояў адносіцца безалкагольнае піва (гэта слабаалкагольны напой ці ўсё ж такі піва) і ці можна яго ўжываць у грамадскіх месцах.

Вось які адказ прыйшоў

Адказ прыйшоў за подпісам намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргея Красуцкага. Ён адзначыў, «што па частцы 1 артыкула 19.3 КаАП адміністрацыйная адказнасць павінна наступаць за распіццё ў грамадскім месцы любога піва, у тым ліку безалкагольнага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0