З адпаведным хадайніцтвам у СК звярталіся сябры і родныя журналіста, але атрымалі адмову.

Таксама стала вядома, што журналіст папрасіў перадаць на волю аб праблемах з сэрцам, якія абвастрыліся ў яго ў СІЗА. Ён папрасіў родных перадаць яму ў турму лекі.

Рэдактара «Ежедневника» затрымалі 8 снежня 2021 года па ранейшай справе аб атрыманні хабару. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога яго змясцілі ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі Сяргея палітычным вязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0