Фота Guardian / EPFL / Alain Herzog / PA.
У выніку аварыі ў мужчыны адняліся ногі, ён не толькі што не хадзіў, але зусім не адчуваў іх. Даследчыкі з Швейцарскага федэральнага інстытута тэхналогіі ў Лазане вырашылі яму дапамагчы, піша Guardian.
У цела мужчыны імплантавалі мяккі і гнуткі электрод, які размясцілі наверсе хрыбетнікавых нерваў і пад хрыбетнікамі. Электрод выпускае электрычныя імпульсы ў кірунку хрыбетнікавых нерваў — тых, што ўплываюць на мускулы ў тулаве і нагах чалавека. Праграмнае забеспячэнне кантралюе імпульсы і выдае інструкцыі на розныя дзеянні. Напрыклад, з іх дапамогай чалавек можа стаяць, хадзіць, ездзіць на ровары ці нават махаць нагамі, каб плаваць.
Такі электрод імплантавалі Ракаці і яшчэ двум мужчынам 29 і 41 гадоў. Ужо праз некалькі гадзін пасля аперацыі пацыенты атрымалі магчымасць стаяць, а праз тры-чатыры месяцы практыкі сталі і хадзіць.
Аўтары праекта лічаць, што ў выпадку з жанчынамі тэхналогія таксама будзе працаваць. Поспех навукоўцаў дае надзею на тое, што маленькія прылады, якія будуць імплантавацца ў арганізм чалавека, дадуць паралізаваным людзям новыя магчымасці ў жыцці.