Аўтамабілі атрымалі пашкоджанні, а кіроўца «Форда», 27-гадовая дзяўчына, патрапіла ў бальніцу для абследавання.
Зараз па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0
Супрацоўнікі ДАІ тлумачаць, як усё здарылася. Каля 20:30 кіроўца «хуткай», 59-гадовы мужчына, ехаў па трэцяй паласе праспекта Незалежнасці ў напрамку вуліцы Свярдлова. Па папярэдняй інфармацыі ён не вытрымаў дыстанцыю і сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд». Той спыняўся на чырвонае святло. З-за ўдару «Форд» урэзаўся ў «Міцубісі Лансер». А «Міцубісі Лансер», у сваю чаргу, урэзаўся ў «Міцубісі Карызма».
Аўтамабілі атрымалі пашкоджанні, а кіроўца «Форда», 27-гадовая дзяўчына, патрапіла ў бальніцу для абследавання.
Зараз па факце ДТЗ праводзіцца праверка.