«Прадаецца referendum.by. Саступлю правы на дамен таму, хто прапануе большую суму, пры ўмове пералічэння аплаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных. Прапанова актуальная да 14 лютага», — напісаў Губарэвіч у Фэйсбуку.

Права валодання гэтым даменам пацверджанае сертыфікатам.

Раней гэты сайт расказваў пра палітычную кампанію «Народны рэферэндум», якую падтрымлівалі рух «За свабоду!», партыя БНФ і грамадзянская кампанія «Гавары праўду». Цяпер пры пераходзе па спасылцы стаіць заглушка аб продажы дамена.

27 лютага ў Беларусі мае адбыцца прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум, на якім грамадзянам прапануюць выказацца з нагоды зменаў у канстытуцыю краіны. Уласна, да гэтай падзеі Губарэвіч і прымеркаваў продаж дамена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0