Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 12 жнiўня 2009 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Спасы» серыi «Святы i абрады беларусаў»:

срэбную — намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;

медна‑нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 16,00 г, дыяметрам 33,00 мм.

і
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная. Паверхня манет аксiдзiравана.

На пярэднiм баку манет размешчаны: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры — салярны знак у выглядзе васьмiканцовай геаметрычнай фiгуры з элементамi дэкору, якi сiмвалiзуе сонечныя промнi; пад iм указаны: год чаканкi, на срэбнай манеце — проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна‑нiкелевай).

На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры — адлюстраванне мядовых сотаў, яблынi (на срэбнай манеце ўстаўка з сiнтэтычнага крышталя аранжавага колеру, якая iмiтуе спелае яблыка) i ржанога снапа — сiмвалаў мядовага, яблыневага i хлебнага Спасаў; па баках — рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унiзе па крузе надпiс: СПАСЫ.

Манеты адчаканены на ЗАТ «Лiтоўскi манетны двор» якасцю «анцыркулейтэд», тыражом па 5000 штук кожная.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

nbrb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0