Антэ Ёзіч зазначыў, што Царква пачала рамонт святыні самастойна, аднак далей гэта рабіць «немагчыма без дапамогі мясцовых уладаў».

Нунцый лічыць, што аднаўленне Будслаўскага касцёла зойме шмат часу, бо гаворка ідзе пра спецыфічную працу. Цяпер жа ідзе пошук арганізацый-падрадчыкаў.

Паводле Антэ Ёзіча, святыня ў гаротным стане, і таму распачаць працы па капітальным аднаўленні немагчыма без гатовага праекта. А праца — спецыфічная, бо трэба аднаўляць не толькі фасад, але і роспісы. 

Турчын жа мае планы зрабіць з Будслава «магчымы цэнтр рэлігійнага турызму Мінскай вобласці». Каб паглядзець, наколькі ён для таго надаецца, плануецца «ў найбліжэйшы час пабываць там, каб разумець, у якім кірунку і рэчышчы рухацца».

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе загарэўся раніцай 11 траўня 2021 года. Пажар удалося патушыць, аднак у касцёле цалкам выгарэў і абваліўся дах. Стан купалу быў прызнаны аварыйным. Інтэр’ер касцёла таксама пацярпеў ад вады, якой касцёл быў моцна заліты падчас тушэння пажару.

Да канца 2021 года касцёл паспелі накрыць часовым дахам, на які вёўся дабрачынны збор сродкаў. Але цалкам завяршыць працы з купалам не ўдалося, іх адклалі на вясну, як і раскрыццё жывапісу ў купальнай частцы. На гэтыя работы таксама патрэбныя значныя сродкі, збор якіх на дабрачынны рахунак працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0