24 лютага Лукашэнка праводзіць нараду з ваеннымі. 

«Канфлікт пачаўся, што рабіць? Калі мяне не пачулі падчас паслання, калі я да іх звярнуўся, я хачу, каб у гэты момант яны (ва Украіне) мяне пачулі, — кажа Лукашэнка. — Трэба шукаць шляхі па недапушчэнні кровапраліцця і масавай бойні. Вы разумееце, калі, не дай бог, пачнецца наземная аперацыя…

Там яшчэ ракетамі і іншым страляюць то па нафтабазах, то па інфраструктуры ваеннай — боепрыпасах і складах, нібыта ўжо і падаўленая ўся інфраструктура. Яна ўсім была вядомая, і Расіі ў тым ліку. Дык вось, пры наземнай аперацыі — адзіны стрэл, і загіне хоць адзін чалавек — гэта пачнецца поўнамаштабная вайна. Гэтага нельга дапусціць», — сказаў Лукашэнка. 

Лукашэнка кажа: «Беларускія войскі не бяруць ніякага ўдзелу ў расійскай спецаперацыі». Але ўскладае віну за вайну на Украіну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0