Кіраўнік падкрэсліў, што яму і мінулая Канстытуцыя «была б нармальная».

«Гэта не мой рэферэндум і не мая Канстытуцыя», — сказаў Лукашэнка.

На яго думку, новы Асноўны закон — «гэта першы крок да перамен. Мы ўсё гэта прапішам, і далей паволі, на працягу года-двух адбудуем. Гэта будзе зусім іншая, як журналісты кажуць, палітычная мазаіка, палітычная карта Беларусі».

Сёння РФ пачала ўварванне ва Украіну. Беларусь — саюзнік Расіі. Напярэдадні ўварвання Расія размясціла ў Беларусі значныя вайсковыя сілы пад маркай правядзення беларуска-расійскіх вучэнняў.

Раней Аляксандр Лукашэнка дапускаў адмену рэферэндуму ў выпадку вайны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0