«На жаль, з вашых папярэдніх публічных заяў ужо зразумела, што захаванне прыхільнасці Пуціна і кіраўніцтва РФ для вас нашмат важнейшае, чым клопат пра людзей ва Украіне, частка з якіх да вайны лічыла Вас сваім пастырам…

Але ў мяне яшчэ застаецца надзея, што хоць бы ў дачыненні да сваіх уласных суграмадзян, большасць з якіх — праваслаўныя хрысціяне, ваша паства, у вас знойдуцца духоўныя сілы праявіць чалавечнасць і клопат», — цытуе Епіфанія «Украінская праўда».

Епіфаній кажа, што гаворка ідзе пра больш чым тры тысячы забітых расійскіх вайскоўцаў, целы якіх знаходзяцца ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0