Фота: VALENTYN OGIRENKO/REUTERS.

Фота: VALENTYN OGIRENKO/REUTERS.

Толькі за апошні тыдзень Чэхія перакінула ва Украіну 10 тысяч рэактыўных супрацьтанкавых гранат. Аэрапорт польскага Жэшува, што знаходзіцца за 100 кіламетраў ад мяжы з Украінай, настолькі перапоўнены ваеннымі самалётамі, што ў суботу частку рэйсаў адтуль даводзілася часова перанакіроўваць, піша Wall Street Journal.

Дастаўка зброі ва Украіну — аперацыя, аналагаў якой амаль не было ў гісторыі. Заходнія саюзнікі Украіны адмовіліся ад адпраўкі туды сваіх войскаў, але замест гэтага спрабуюць узмацніць узброеныя сілы краіны.

Чорнае мора з украінскага боку кантралююць рускія караблі, а за кантроль над небам краіны яшчэ ваююць. Таму ЗША спяшаецца перавезці як мага больш зброі па зямлі, пакуль такая магчымасць яшчэ існуе. Пентагон ужо даставіў ва Украіну большасць з абяцанага пакета зброі і іншай ваеннай дапамогі коштам 350 мільёнаў даляраў, але амерыканскі Кангрэс разглядае магчымасць перадаць Кіеву зброю яшчэ на мільярды даляраў.

Да гонкі далучаюцца дзяржавы, якія калісьці не хацелі супрацьпастаўляць сябе Расіі. Швецыя паабяцала Украіне 5 тысяч адзінак супрацьтанкавай зброі, Берлін зараз дасылае Кіеву больш за 2 тысячы адзінак супрацьтанкавай і супрацьпаветранай зброі. Пастаўкі са свайго боку паабяцала Італія, якая доўгі час была пасіўным гульцом у НАТА, а Іспанія прапанавала Украіне рэактыўныя гранатамёты. Нават простыя еўрапейцы і амерыканцы перасылаюць сябрам ва Украіне амуніцыю для палявання — каб пазбегнуць забароны на перасылку вайсковай амуніцыі.

Але ўкраінцы сцвярджаюць, што гэтага мала. У адным са сваіх відэазваротаў Уладзімір Зяленскі заклікаў Захад дасылаць Украіне больш зброі і ўстанавіць над краінай беспалётную зону, каб зменшыць колькасць паветраных атак на мірных жыхароў. Байцы атрадаў тэрабароны складаюць спісы таго, што ім патрэбна — ад шлемаў і бінокляў да локшыны хуткага прыгатавання і ватных палачак.

У сучасным свеце амаль няма прэцэдэнтаў таго, каб у зброю укладваліся сотні мільёнаў даляраў. Больш за тое, апошні раз зброя з Захаду перакідвалася ў Еўропу так хутка і ў такой колькасці толькі ў пачатку халоднай вайны. Тады амерыканскі прэзідэнт Трумэн запрасіў у Кангрэса 400 мільёнаў даляраў ваеннай і эканамічнай дапамогі Грэцыі і Турцыі.

Амерыканскія чыноўнікі папярэджваюць, што хуткасць паставак можа знізіцца, калі расійскія войскі акупіруюць дарогі і гарады ў Заходняй Украіне, куды якраз і прыбываюць канвоі са зброяй. Але цяжка ацаніць, калі гэта можа адбыцца.

Перавыданне гучнага рамана і пераклад Бродскага. Кніжныя навінкі лютага па-беларуску

Вядоўца «Арол і рэшка», баксёр, зорка Playboy. Хто з вядомых украінцаў удзельнічае ў абароне краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0