На месцы здарэння.

На месцы здарэння.

Як пішуць мясцовыя журналісты з газеты Correra della sera, інцыдэнт адбыўся ў аўторак увечары. Паведамляецца, што выбух не зрабіў ніякай шкоды будынку і не нанёс ніякіх траўмаў супрацоўнікам дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі.

Але МЗС Беларусі сцвярджае, што выбух адной з прылад адбыўся ў непасрэднай блізкасці ад газавай трубы і гэта ўяўляла «непасрэдную небяспеку ўсяму будынку і можна казаць пра адпаведныя мэты зламыснікаў». Паводле беларускага боку, адзін з прадметаў не здэтанаваў.

Паводле заявы МЗС, выбухам былі

«выбітыя вокны ў консульскім памяшканні, дэфармаваная металічная лаўка, якую выбуховай хваляй перакінула праз 1,5-метровую ўнутраную агароджу і адкінула на 5-7 мэтраў у бок, металічная шафа для захоўвання рэчаў для асоб, якія прыбываюць на консульскі прыём, асобныя бетонныя пліты і г. д».

У заяве таксама гаворыцца: «Супрацоўнікамі праваахоўных органаў Італіі, якія прыбылі на месца, здарэнне папярэдне кваліфікавана як тэрарыстычны акт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0