Асноўныя вядомыя акцыі «рэйкавай вайны». Інфаграфіка: «Новы час»

Асноўныя вядомыя акцыі «рэйкавай вайны». Інфаграфіка: «Новы час»

26 лютага на перагоне Вярхі-Вярэйцы, а 27 лютага каля станцыі Барысаў былі выведзеныя са строю прыстасаванні аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ (СЦБ — прыстасаванні сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання).

28 лютага на прыпыначным пункце Сінява каля станцыі Стоўбцы знішчаная рэлейная шафа СЦБ.

28 лютага на перагоне Магілёў 2-Буйнічы — закарочванне рэйкавага цэпу дротам.

1 сакавіка на перагоне Астанковічы-Жэрдзь знішчаная рэлейная шафа кіравання СЦБ.

У выніку першай хвалі праведзеных акцый, баючыся дыверсіяў, РЖД спыніла транзіт ваенных эшалонаў па тэрыторыі Беларусі.

Праз тыдзень як улады паведамілі, што ўсе групы, датычныя да гэтых дзеянняў зачышчаныя, ваенныя эшалоны зноў паехалі па Беларусі.

У адказ былі працягнутыя акцыі.

15 сакавіка на перагоне Даманава-Лясная (Брэсцкае аддзяленне) выведзены са строю прыстасаванне аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ, у сувязі з гэтым згас прахадны святлафор.

16 сакавіка на перагоне Фарынава-Загацце (Віцебскае аддзяленне) знішчаная рэлейная шафа СЦБ. Праз гэта быў парушаны графік перасоўвання цягнікоў, у тым ліку ваеннага прызначэння. Святлафоры і стрэлачныя пераводы не працавалі.

17 сакавіка на станцыі Ворша-Цэнтральная з рэлейнай шафы былі дэмантаваныя спецыяльныя трансфарматары, у выніку ўначы не працаваў светлафор.

17 сакавіка дарадца прэзідэнта Зяленскага Аляксей Арастовіч заклікаў да «татальнай рэйкавай вайны супраць РФ». У кантэксце Беларусі гаворка вядзецца пра кірунак Гомель-Кіеў.

Да ведама: Рэлейная шафа каштуе каля 50 тыс долараў, рамонтных камплектаў такіх шафаў засталіся адзінкі, па сцвярджэнні заяўнікаў акцый.

16 сакавіка з’явіліся звесткі пра тое, што расійскія войскі перавозяць боепрыпасы ў паўвагонах (паўвагоны ў асноўным едуць накрытыя тэнтамі), якія для гэтага не прадугледжаныя, што парушае нормы бяспекі па перавозцы небяспечных грузаў. Пазначэнняў, што ў групе вагонаў перавозіцца груз з 1 класам небяспекі няма.

Адначасова да рэйкавай вайны можна залічыць і кібер-атаку на БЧ.

27 лютага — праведзеная масіраваная атака на карпаратыўную сетку БЧ, у выніку чаго былі выведзеныя са строю маршрутызатары. Таксама была спаралізаваная сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман», на пэўны час БЧ перайшла ў ручны рэжым кіравання. Праграмнае забеспячэнне звязанае з рухам цягнікоў не працавала. Шматлікія кампутары засталіся без падлучэння да сеткі прадпрыемства, лагістычныя кампаніі не маглі атрымаць доступ да асабістых кабінетаў.

2 сакавіка — другі этап. Заяўленая мэта: «Затармазіць перакід акупацыйных войскаў і даць украінцам больш часу на абарону».

Што, як заяўлена ініцыятарамі акцыі, атрымалася? Дарога перайшла на пэўны час у ручны рэжым кіравання, што істотна запавольвае рух цягнікоў, але не стварае аварыйных сітуацый. Працяглы час праз калапс кампутарнай сеткі БЧ не працаваў сэрвіс продажу і выбару квіткоў анлайн.

Праведзеная атака на сеткавую інфраструктуру БЧ. Не функцыянавалі шматлікія інфармацыйныя сістэмы БЧ.

Ініцыятары звяртаюць увагу, што ўжо праведзеныя ўдзельнікамі рэйкавыя акцыі не неслі ў сабе пагрозу для жыцця і здароўя беларусаў.

Вайна ва Украіне працягваецца.

Чытайце таксама:

Беларускі спецназ у цывільным будзе ахоўваць чыгуначныя шляхі перасоўвання расійскай вайсковай тэхнікі

Жыхары Стоўбцаў: Выязныя групы ГУБАЗіК і СОБР другі тыдзень тэрарызуюць мясцовых

З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 «рэйкавых партызанаў». Што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0