Фота: Aris Messinis / AFP

Фота: Aris Messinis / AFP

1. Расійскія войскі не прасоўваюцца. Усё больш верагодным уяўляецца «крывавы пат», а вайна будзе працягвацца тыдні ці нават месяцы.

2. У выпадку «крывавага пата» наступіць сітуацыя, пры якой баявыя дзеянні будуць працягвацца, але становішча на фронце кардынальна мяняцца не будзе. Гэта тая самая сітуацыя, якая мела месца ў Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце.

3. Расіяне паспрабуюць усталяваць палітычны кантроль над занятымі тэрыторыямі, а ва Украіну будуць адпраўленыя дадатковыя рэзервы.

4. Бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў з мэтай зламаць супраціў насельніцтва працягнуцца, але гэтая стратэгія не прынясе расіянам поспеху.

5. У Маскве змірыліся з думкай, што заняць Кіеў не атрымаецца, але будуць працягваць артылерыйскія ўдары па цэнтральнай частцы сталіцы.

6. Калі расійскім войскам яшчэ і ўдасца заняць які-небудзь буйны ўкраінскі горад, то гэта будзе Марыупаль (дакладней, тое, што ад яго засталося). Магчымыя прарывы ў кірунку Крывога Рога, Дняпра ці Запарожжа пацерпяць паразу.

7. Працягнуцца спробы захапіць Харкаў.

8. Буйнога наступлення па ўсім фронце не чакаецца. Хутчэй за ўсё, прыбудзе малое падмацаванне і з яго дапамогай расійскія войскі будуць спрабаваць наступаць па вядомых ужо напрамках.

Аб уступленні беларускай арміі ў вайну ў справаздачы нічога не гаворыцца. Але аналіз стану спраў робіць яго вельмі верагодным: Расія востра мае патрэбу ў новых сілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0