Былыя расейскія Т-72 з украінскімі сцягамі. Фота: YURI BUTUSOV / Twitter

Былыя расейскія Т-72 з украінскімі сцягамі. Фота: YURI BUTUSOV / Twitter

Тыя 117 танкаў, якія захапіла Украіна, ‒ гэта толькі тыя, якія аналітыкі могуць пацвердзіць візуальна. Фактычная лічба амаль напэўна значна вышэй. Сімвалам супраціву Украіны ўжо сталі відэазапісы ўкраінскіх сялян, якія буксіруюць кінуты расейскі транспарт.

Тым часам расійцы захапілі па меншай меры 37 украінскіх танкаў.

Дыспрапорцыя ў лічбах захопленых танкаў сведчыць аб непадрыхтаванасці Расіі да вайны высокай інтэнсіўнасці супраць рашучага ворага. 

Але гэта таксама гаворыць аб перавагах, якімі валодае любы абаронца перад любым нападаючым, піша Forbes. Многія з тых танкаў, якія захапілі ўкраінцы, проста стаялі без паліва, экіпажы ўцяклі. Адбываецца гэта праз лагістычныя пралікі забеспячэння расійскай арміі на тэрыторыі вялікай Украіны ва ўмовах адчайнага супраціву яе жыхароў.

«Пяхота застаецца каралевай бою»: чатыры высновы з украінскай вайны ад гісторыка Эдварда Лютвака

Байрактар супраць расійскага СПА: чаму армія РФ аказалася практычна бяссільнай

Калі скончыцца вайна і як можна наблізіць перамогу? Украінскі погляд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0