Яна стала сусветна вядомай пасля акцыі, якую правяла ў жывым эфіры канала. Падчас навіннага выпуску з Кацярынай Андрэевай яна ўстала ззаду вядучай з плакатам з тэкстам: «Спыніце вайну, не верце прапагандзе, вам тут хлусяць».
Суд аштрафаваў яе на 30 тыс. расійскіх рублёў за антываенны зварот, які яна запісала да эфіру. А разгляд справы за саму акцыю па адміністрацыйным артыкуле «за дыскрэдытацыю расійскіх войскаў» намечаны на 14 красавіка.
Die Welt — адно з самых уплывовых інфармацыйна-аналітычных выданняў Германіі, якое карыстаецца папулярнасцю ў палітыкаў і прадстаўнікоў бізнэсу.
1
0
0
2
0
0