Павел Кучынскі. Фота: архіў сям'і.

Павел Кучынскі. Фота: архіў сям'і.

Сястра Паўла Яна распавяла пра яго стан, адпіскі следчых і пракуратуры і пра маці, якая пастарэла за гэтыя месяцы, як за гады.

Яна — малодшая сястра Паўла. Дзяўчына расказвае, што вялікая частка іх жыцця прайшла пры касцёле — там яны знаходзілі сяброў, праводзілі выхадныя. Павел скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, граў у ансамблі на ўдарных. Хлопец вельмі любіць чытаць і гуляць у настолкі.

«Пасля навучання брат працаваў на «Інтэграле». Да таго, як захварэў, актыўна вучыў нямецкую мову і збіраў грошы, бо хацеў паспрабаваць паехаць за мяжу і там папрацаваць. Але ў яго выявілі анкалогію: чацвёртая стадыя, другая група інваліднасці, і ён большую частку часу паміж лячэннем праводзіў з сям’ёй. Жыў з бабуляй і дзядулем недалёка ад Маладзечна», — расказвае Яна.

Яна з Паўлам на прысязе. Хлопец служыў у памежных войсках

Яна з Паўлам на прысязе. Хлопец служыў у памежных войсках

Паўла ўзялі «за каментарыі ў тэлеграм-каналах». Папярэдне яго абвінавачваюць у абразе двух суддзяў, Лукашэнкі, супрацоўніка РАУС, а таксама ў пагрозах суддзям і Лукашэнку. У справе фігуруе цэлы шэраг артыкулаў: 361, 364, 368, 369 КК.

«Наколькі я ведаю, за гэты час выявілі ажно 18 выпадкаў па гэтых чатырох артыкулах. Недзе ў рэгіянальных чаціках каментарыі пакідаліся, можа, яшчэ дзе. Дарэчы, затрымалі яго менавіта ў Маладзечне па прапісцы: ён заехаў да маці, можа, на якіх паўгадзіны, не быў да гэтага дома некалькі месяцаў. Прыйшлі з ордэрам на вобшук, агледзелі кватэру і тэлефоны нашы. Цяпер ён у жодзінскай турме, апошні раз быў у Маладзечне, калі праводзіліся следчыя дзеянні».

Нягледзячы на пазітыўныя лісты ад Паўла (якія хоць і ідуць з Жодзіна некалькі тыдняў, але прыходзяць), дзе ён расказвае, што сядзіць з добрымі людзьмі, і на тое, што хлопцу даюць лекі, сям’я б’е трывогу: яго стан у турме стаў яшчэ горшым, яму патрэбная хіміятэрапія. Гэта пацвердзіла нядаўняе абследаванне ў Бараўлянах — сваякі дамагліся, каб Паўла туды звазілі. 

«У маці матулінага мужа таксама выявілі анкалогію на чацвёртай стадыі, як у Пашы. Яна адмовілся ад лячэння і памерла за паўгода. І гэта было вельмі пакутліва. Маці ўсё гэта бачыла, і таму вельмі цяпер перажывае. За гэтыя некалькі месяцаў з моманту затрымання Пашы яна вельмі пастарэла — імкліва пагаршаецца візуальна. Яна стараецца трымацца, кажа: «Я ж не зраблю Пашы лепей, калі буду плакаць». Але ёй даецца ўсё гэта цяжка», — дзеліцца Яна.

І Маладзечанскі раённы аддзел СК, і раённая пракуратура адмовілі ў змяненні меры ўтрымання Паўла на больш мяккую, нягледзячы на стан здароўя. Аргумент: «Няма падстаў і абвінавачаны можа перашкодзіць папярэдняму расследаванню»

І Маладзечанскі раённы аддзел СК, і раённая пракуратура адмовілі ў змяненні меры ўтрымання Паўла на больш мяккую, нягледзячы на стан здароўя. Аргумент: «Няма падстаў і абвінавачаны можа перашкодзіць папярэдняму расследаванню»

«Калі Паша захварэў, ён перастаў хадзіць кудысьці, усё дома быў, вельмі выпаў. І вось толькі апошнія некалькі месяцаў здавалася, што яму стала лепш маральна, а тут яго затрымалі… Не ведаю, як ён дасць усяму рады… Калі маці прывезла вынікі абследавання следчай з просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён не скардзіцца. Ëн, можа, і не скардзіцца, і нам спецыяльна нічога дрэннага не піша ў лістах, але абследаванне сведчыць, што яго стан пагоршыўся, пачаліся запаленчыя працэсы, патрэбная хімія, уколы. У турме ніхто не зможа забяспечыць нармальнае лячэнне».

Апошнія рэкамендацыі дактароў

Апошнія рэкамендацыі дактароў

Чытайце таксама:

«У тых, хто распачаў яе пераслед, не была задаволеная прага помсты». Гутарка з мужам журналісткі Андрэевай, якую цяпер абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
8