Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны.
Сярод арыштаванай маёмасці палітыка — 26 аўтамабіляў, 30 зямельных участкаў, 23 дамы, 32 кватэры, 17 парковачных месцаў і маторная яхта.
Пад арышт таксама патрапілі долі ў статутных капіталах 25 кампаній, бенефіцыярамі якіх з'яўляюцца Медзвядчук і яго жонка.
Арышт правялі па прадстаўленні Дзяржаўнага бюро расследаванняў і Офіса генеральнага пракурора Украіны.
Раней суд арыштаваў яшчэ адну яхту і іншую маёмасць Мядзведчука і яго жонкі. Сярод іншага гаворка ідзе пра асабісты самалёт палітыка, кватэры, аўтамабілі і карціны вядомых мастакоў.





