Прэс-служба Белага дома замест афіцыйнага паведамлення прыводзіць на афіцыйным сайце наступны нефармальны дыялог:

Журналіст: Ці адправіце вы афіцыйных асоб ва Украіну? Вы адправіце высокапастаўленых чыноўнікаў ва Украіну?

Байдэн: Мы прымаем гэта рашэнне зараз. Дзякуй.

Журналіст: Каго вы пашляцё?

Байдэн: Вы гатовыя ехаць?

Журналіст: А Вы?

Байдэн: Так.

У той жа час CNN са спасылкай на крыніцы піша, што амерыканскія чыноўнікі правялі папярэднія абмеркаванні адносна адпраўкі ва Украіну высокапастаўленага члена Адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

«Хоць Байдэн і віцэ-прэзідэнт Камала Гарыс наўрад ці самі наведаюць Кіеў у бліжэйшы час, чыноўнікі абмяркоўвалі магчымасць камандзіроўкі міністра абароны Лойда Осціна або дзяржсакратара Энтані Блінкена», — гаворыцца ў матэрыяле CNN.

Крыніцы выдання, праўда, сцвярджаюць, што рашэнне яшчэ далёка не канчатковае і візіт у рэшце рэшт можа не адбыцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?