Ва Украіну з ЗША прыбыла першая партыя новай вайсковай дапамогі. Фота: Аляксей Рэзнікаў, Twitter
ЗША ўпершыню пагадзіліся даць Кіеву магутную зброю, сярод якой 11 верталётаў Мі-17, 18155-мм гармат Howitzer і яшчэ 300 дронаў Switchblade. Пра гэта паведамляе прадстаўнік Белага дома, перадае CNN.
Нагадаем, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у тэлефоннай размове паведаміў Уладзіміру Зяленскаму, што Вашынгтон прадаставіць дадатковую ваенную дапамогу на 800 млн даляраў. У тым ліку бронетэхніку і верталёты.





