У «пакаянным відэа» жанчына кажа, што працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска і перадала асабістыя даныя сілавікоў тэлеграм-каналам.
Жанчыне інкрымінаваная ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).
Ёй пагражае да 12 гадоў калоніі.





