«Адвакат павінен выконваць свае функцыі, не баючыся нічога, але ў той жа час мы павінны разумець, што гэта дзяржаўны чалавек.

І яго дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабод. Мы ўжо наеліся гэтай свабоды. Дзякуй богу, убачылі, якую свабоду нам сюды нясуць», — сказаў Лукашэнка.

Сяргей Хаменка быў прызначаны міністрам юстыцыі летась у кастрычніку. Да гэтага ён быў намеснікам міністра ўнутраных спраў, камандаваў унутранымі войскамі. Лукашэнка зазначыў, што новы міністр меў магчымасць паглядзець на Мінюст «свежым поглядам». 

Лукашэнка даручыў Мінюсту неадкладна разгортваць працу па нарматворчасці ў падтрымку новай Канстытуцыі і «працягваць працу па ўдасканаленні заканадаўства па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў». 

«Людзям трэба растлумачыць паняцце «грамадзянская супольнасць» і выразна адлюстраваць гэта ў заканадаўстве», — сказаў ён. 

Паводле звестак Мінюста, колькасць палітычных партый і прафесійных саюзаў у Беларусі за апошні час не змянілася — 15 і 25 адпаведна.

А вось колькасць грамадскіх аб'яднанняў знізілася да 2978, што звязана з іх «інвентарызацыяй, праведзенай органамі юстыцыі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнікамі».

У краіне, па даных Мінюста, за мінулыя паўгода ліквідавана 116 грамадскіх аб'яднанняў.

Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра юстыцыі Сяргея Хаменку, звярнуў увагу на «будучую вялікую працу ў партыйным будаўніцтве і навядзенні парадку ў грамадскіх аб'яднаннях», паведамляе БЕЛТА. 

За апошнія паўтара года дзясяткі адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, некаторыя выйшлі з складу калегій самастойна. Таксама быў прыняты новы закон аб адвакатуры, паводле яго абаронцы не могуць працаваць індывідуальна або ў адвакацкім бюро — толькі ў складзе юрыдычных кансультацый.

Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18