Паведамлялася, што Мядзведскі збег з лякарні ў Камянцы, куды трапіў з лёгкім страсеннем мозга пасля таго, як паслізнуўся і паваліўся ў будынку ПУАТ. Але праз некаторы час Арцёма затрымалі і вярнулі ў ПУАТ.

Учора ў судзе Камянецкага раёна разглядзелі справу «аб пераводзе палітвязня ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Суддзя Аксана Шкель пастанавіла перавесці Мядзведскага ў калонію тэрмінам на 9 месяцаў.

Арцёма затрымалі 19 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ён увечары 10 жніўня ўдзельнічаў у акцыі пратэсту каля станцыі метро Пушкінская, выкаціў на дарогу камень, што прывяло да блакавання праезнай часткі. 15 студзеня 2021 года палітвязню прысудзілі 3 гады «хіміі», нагадвае «Вясна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1