У гэтым годзе ВНУ краіны плануюць прыняць каля 53 тысяч абітурыентаў. З іх крыху больш за 27,5 тысячы — на бюджэт. Гэта прыкладна столькі ж, як і ў 2021-м.
Не змяніліся і мінімальныя парогавыя балы, з якімі ў хлопцаў і дзяўчат будуць прымаць дакументы ў ВНУ і каледжы. Выглядаюць яны так:
- ад 10 балаў па рускай ці беларускай мовах (для будучых філолагаў — ад 25);
- ад 20 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;
- ад 25 балаў па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах;
- ад 10 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, калі гэта другі профільны прадмет;
- ад 15 балаў па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах, калі гэта другі профільны прадмет.
Акрамя таго, па некаторых спецыяльнасцях у шэраг ВНУ абітурыенты змогуць падаваць сертыфікаты, нават калі набралі ад 7 балаў. Дакументы з такімі вынікамі прымуць камісіі Ваеннай акадэміі, Універсітэта МНС, Інстытута пагранічнай службы, ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ.
Чытайце таксама:
Названыя даты ЦТ у гэтым годзе





