Фота: pixabay.com

Калі вашы цюльпаны ўжо завялі, трэба спачатку дастаць іх з вазы, а потым пакласці ў ваду манету з медзі. Лепей за ўсё падыдуць манеты наміналам 1, 2 і 5 капеек, бо яны пакрытыя меддзю, якая з’яўляецца карысным для цюльпанаў рэчывам і дапаможа захаваць іх свежымі даўжэй.

Потым прыбярыце з цюльпанаў усё непатрэбнае лісце, пакіньце зусім трохі, каб кветка выглядала прыгажэй. І абрэжце сцябло цюльпана знізу прыкладна на 2-3 сантыметры пад вуглом 45 градусаў, піша dompelenpomyslow.pl.

Цяпер можна зноў вяртаць кветкі ў вазу. Дайце ім трохі пастаяць — і вы заўважыце розніцу, кветкі будуць выглядаць нашмат свяжэйшымі.

Ёсць і іншы спосаб падоўжыць жыццё цюльпанаў, для яго нам спатрэбіцца цукар. Спачатку абрэжце кончыкі цюльпанаў на 1-2 сантыметры, а потым замяніце ў вазе ваду і дадайце ў яе сталовую лыжку цукру.

Пакіньце цюльпаны ў такой вадзе на ноч — і раніцай яны зноў будуць свежымі. Але, калі гэтага не здарылася, абразайце кончыкі кветак кожны дзень на сантыметр і замяняйце ваду ў вазе на свежую з цукрам. Ёсць шанс, што праз 2-3 дні цюльпаны ажывуць.

Калі вы купляеце кветкі ў магазіне, нельга быць упэўненымі ў іх свежасці. Такія кветкі могуць не прастаяць доўга, а вада, у якой яны знаходзіліся ў магазіне, можа змяшчаць карысныя рэчывы, якія дапамагаюць захоўваць цюльпаны свежымі. Таму, калі вы прыносіце цюльпаны дахаты і ставіце іх у звычайную ваду, яны могуць хутка завянуць.

Абразайце кончыкі цюльпанаў па дыяганалі, бо тады кветка з большай плошчай зрэзу здолее атрымаць больш вады і карысных рэчываў у ёй. Замяняйце ваду ў вазе кожны дзень і сачыце за тым, каб кветкі знаходзіліся далёка ад прамых сонечных променяў і ад залішняга цяпла.

Мілата дня. Птушачка купаецца ў пялёстку кветкі ФОТА

Пяць ідэй з усяго свету для вясновага генеральнага прыбірання

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
4
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру