Наталля Навуменка

Чыноўніца адзначыла, што пасля пачатку вайны ў міграцыйнай службы была «паўза» ў абслугоўванні грамадзян Расіі і Беларусі. Цяпер жа ёсць разуменне адносна далейшага падыходу да грамадзян Расіі, паколькі яна афіцыйна прызнана ў Украіне краінай-агрэсарам.

«Наконт грамадзян Беларусі — такога афіцыйнага прызнання няма. Але мы мелі пэўную колькасць асоб, якія маглі ўяўляць цікавасць для нашых спецслужбаў, таму што незразумела, чым яны займаліся на тэрыторыі Украіны.

Тым не менш, палітыка адносна грамадзян Беларусі на дадзены момант не змянілася. Мы будзем у найбліжэйшы час аднаўляць прыняцце дакументаў і афармленне дакументаў гэтай катэгорыі грамадзян», — сказала Навуменка.

Што тычыцца грамадзян Расіі, працягнула яна, то тыя з іх, хто ўжо мае дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне, працягваюць знаходзіцца ва Украіне на законных падставах і «могуць бесперашкодна ажыццяўляць уезд і выезд з тэрыторыі Украіны праз кантраляваныя пункты пропуску». Пра беларусаў нічога адмыслова не казалася, але яўна ў іх будзе прынамсі не менш правоў, чым у расіян.

Пры гэтым, па словах чыноўніцы, міграцыйная служба разам з праваахоўнымі органамі цяпер праводзяць «поўны аўдыт «таго, наколькі абгрунтавана выдаваліся расіянам віды на жыхарства, дазволы на іміграцыю і атрыманне грамадзянства, каб «вылучыць тых, хто можа весці дзейнасць супраць Украіны». Зараз вядзецца распрацоўка адпаведных прававых актаў.

Што тычыцца надання грамадзянства беларускім і расійскім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, па спрошчанай працэдуры, то Навуменка адзначыла, што гэтае пытанне яшчэ да пачатку вайны было паспяхова ўрэгулявана ў заканадаўстве.

Усяго ва Украіне афіцыйна жывуць больш за 150 тысяч грамадзян Расіі і Беларусі, дадала кіраўнік міграцыйнай службы Украіны.

Клас
19
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру