На сустрэчы кансультатыўнай групы больш за 20 краін вырашылі прадаставіць Украіне дадатковую зброю, у тым ліку Данія адправіць процікарабельныя крылатыя ракеты «Гарпун». 

Зорка смерці — гэта ўзброеная станцыя Галактычнай імперыі з «Зорных войнаў», здольная лазернай зброяй нішчыць цэлыя планеты, якія не хочуць скарацца імперцам. 

Раней расійскі віцэ-прэм’ер Барысаў заяўляў пра выкарыстанне Расіяй ва Украіне лазернай зброі новага пакалення. Зяленскі параўнаў такія заявы з нацыскай «вундэрвафэ», якая з’явілася, калі стала відавочнай параза Трэцяга рэйху ў Другой сусветнай вайне.

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0