Згодна з матэрыяламі справы, бацькі пяцімесячнага хлопчыка і яго бабуля з сужыцелем у ноч на 8 лютага 2019 года выпівалі ў кампаніі двух знаёмых. Ноччу дзіця стала плакаць і 48-гадовы сужыцель бабулі паспрабаваў яго супакоіць.

Будучы п'яным, ён падкінуў пяцімесячнае дзіця, не змог яго ўтрымаць і выпусціў, хлопчык ударыўся галавой аб цвёрды прадмет. Пасля гэтага мужчына вырашыў аказаць яму першую дапамогу. Ён паспрабаваў зрабіць яму непрамы масаж сэрца, які выліўся ў цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія сталі адной з прычын гібелі малога.

Па выніках экспертызы, дзіця памерла ад спалучанай траўмы галавы і цела, якая ўскладнілася развіццём траўматычнага шоку.

Спрабуючы схаваць сляды, мужчына зацягнуў на шыі дзіцяці свой рэмень, абмыў яго ў ваннай, а пасля выкінуў цела з акна кухні на 11-м паверсе.

Мужчыну прызналі вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці (ч. 1 арт. 144). Суд вынес прысуд — тры гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Трагедыя адбылася 8 лютага 2019 года на праспекце Ракасоўскага ў Мінску. Відавочцы ўбачылі каля шматпавярховіка цела пяцімесячнага хлопчыка. Следчыя ўстанавілі, што смерць малога носіць крымінальны характар. На целе дзіцяці меліся шматлікія цялесныя пашкоджанні, а вакол шыі была пятля ў выглядзе рамня.

Калі падазраванага ўсё ж знайшлі, мужчына падчас допыту распавёў, што спалохаўся адказнасці. Віну ў здзяйсненні злачынства ён прызнаў, хоць і на першапачатковым этапе хаваў сваё дачыненне.

Клас
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру