Рубен Эстлунд пасля абвяшчэння пераможцы. Фота: AP
Гэты фільм ‒ з'едлівая сатыра на сучаснае грамадства. Прадстаўнікі найвышэйшага саслоўя цярпяць караблекрушэнне (у ролі капітана — Вудзі Харэльсан) і аказваюцца на незаселеным востраве.
Эстлунд ужо атрымоўваў галоўную ўзнагароду Канскага фестывалю ў 2017 годзе за фільм «Квадрат».
Гран-пры, другую па значнасці ўзнагароду Канскага фестывалю, прысудзілі фільмам «Блізка» Лукаса Донта і «Зоркі апоўдні» (Клэр Дэні).
Прыз за найлепшую рэжысуру атрымаў Пан Чхан Ук («Рашэнне сысці»).
Прыз за найлепшы сцэнарый — Тарык Салех («Хлопец з раю»).
Тарык Салех. Фота: АР
Найлепшым акцёрам прызнаны Сон Кан Хо («Брокер»), найлепшай актрысай стала Зар Амір-Эбрахімі («Святы павук»).
Спецыяльны прыз да 75-годдзя фестывалю ўручаны карціне братоў Дардэн «Торы і Лакіта».





