Часцей за ўсё беларускі звяртаюцца па амаладжальныя аперацыі.
— Амаладжальныя аперацыі на твары — адразу першае. Блефарапластыка, усе віды падцяжак і фэйс-ліфтынг так званы. Ліпасакцыі нейкіх участкаў цела, павелічэнне, памяншэнне грудзей і гэтак далей уніз апускаемся — абдамінапластыка. Яны па частаце менавіта так і ідуць, — распавёў Падгайскі.
Пры гэтым ва ўсім свеце на сённяшні дзень, калі параўнаць справаздачы Міжнароднага таварыства эстэтычнай пластычнай хірургіі, сумарна наперадзе павелічэнне грудзей. Потым ідуць амаладжальныя аперацыі на твары, потым ліпасакцыі і ліпафілінг.
Эксперт таксама паведаміў, што да пластычных хірургаў звяртаюцца і беларускія мужчыны — «дапусцім, 5-10 працэнтаў ад агульнай колькасці».





