Лукашэнка на нарадзе па эканоміцы адзначыў, што шэраг мер у праекце закона напрамую накіраваныя на абарону дзяржаўных інтарэсаў і ўмацаванне эканамічнай бяспекі краіны.

Аднак ёсць і пытанні кардынальнага перагляду практыкі рэгулявання некаторых кірункаў.

Напрыклад, прапануюцца мытныя і падатковыя адтэрміноўкі, мараторый на рост маёмасных падаткаў.

«Але як гэта адаб'ецца на даходах бюджэту? Такім чынам, на заробках настаўнікаў, дактароў, выплаце пенсій і дзіцячай дапамогі?» — акрэсліў пытанні Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама паставіў пытанне, наколькі неабходная забарона на выбарачныя праверкі: «Калі трэба нешта не правяраць, дык вы, напэўна, і самі прымеце рашэнне. Навошта вас падразаць нейкімі законамі?»

Таксама Лукашэнка пацікавіўся, ці выкананы баланс інтарэсаў пры прадастаўленні адтэрміновак пагашэння спажывецкіх крэдытаў і крэдытаў на жыллё грамадзянам, а таксама пры забароне на павелічэнне ў 2022 годзе тарыфаў на цеплазабеспячэнне і электрычную энергію.

«Мае асцярогі па аднамомантным прыняцці такога пласта рашэнняў: ці гатовыя мы да гэтага? Ці не надуманыя гэта нормы, якія прыгожыя на паперы, але нічога не даюць на практыцы?»— сказаў Лукашэнка.

«Нам ніхто не дапаможа, акрамя нас саміх. Усе рэзервы росту і развіцця мы павінны шукаць у сабе.

Іх мора, нават у гэтых няпростых умовах. Таму ад урада, Нацыянальнага банка і іншых прысутных хацеў бы пачуць, як прапанаваны праект закона будзе вырашаць гэтыя задачы. Калі ва удзельнікаў нарады ёсць альтэрнатыўныя думкі і больш эфектыўныя рашэнні, будзьце гатовыя іх выказаць», — сказаў сёння Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заклікаў не панікаваць з-за санкцый

Клас
2
Панылы сорам
36
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5