Юрыя Ганцэвіча, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, тэлерадыёкампанія «Гомель» паказала ў сюжэце за 10 мая пра суд за распаўсюджванне псіхатропаў.

З відэа вынікала, што мужчыну абвінавацілі ў працы на інтэрнэт-краму наркотыкаў з красавіка 2020-га па жнівень 2021-га года. Нібыта ён атрымоўваў тавар у Расіі, фасаваў і рабіў закладкі ў Гомельскай вобласці. Паводле следства, абвінавачаны паспеў прадаць псіхатропы як мінімум сямі пакупнікам і зарабіў каля 160 тысяч рублёў.

Пазней аказалася, што гэта «тэхнічная памылка». Асуджаны быў зусім іншы чалавек, а дзяржТБ проста выкарыстала архіўныя кадры з Ганцэвічам.

«Было паказанае месца для абвінавачанага, дзе знаходзіўся грамадзянін, які не мае дачынення да вышэйзгаданага злачынства», — патлумачыла ТБ.

Фермер на волі. 

«Абгаварылі мяне. Напісаў на ўсіх заявы, у тым ліку і на Гомельскае тэлебачанне», — расказаў ён «Еўрарадыё».

Клас
1
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2