У Беларусі Яну абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. Ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Дзяўчына пераехала ў Расію ў 2018 годзе. У Беларусі апошні раз была каля года таму. Яна была затрыманая ў пачатку лістапада 2021 года і з таго часу знаходзіцца ў ізалятары, тады ж СК Беларусі адправіў расійскім сілавікам дакументы на экстрадыцыю.
Пасля арышту Пінчук папрасіла аб прадастаўленні статусу бежанца.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі Расія выдае грамадзян Беларусі па запыце адпаведных органаў.
1
1
0
0
1
5