Фота: Твітар Польскай памежнай варты
Па словах Макея, будаўніцтва плота пагражае сур'ёзнымі і непазбежнымі наступствамі. На мяжы, дзе польскі бок узводзіць агароджу, ужо, маўляў, зафіксаваныя шматлікія факты гібелі жывёл, нагадаў Макей і выказаў меркаванне, што ў будучыні іх колькасць ўзрасце.
«Беларусь заклікае Польшчу спыніць будаўніцтва сцяны на тэрыторыі аб'екта Сусветнай спадчыны і звяртаецца да міжнароднай супольнасці з просьбай падтрымаць пазіцыю афіцыйнага Мінска ў гэтым пытанні», — гаворыцца ў паведамленні.
Макей таксама заявіў, што, нягледзячы на неаднаразовыя запыты Беларусі, Польшча да гэтага часу так і не падала інфармацыю пра дэталі будаўніцтва сцяны і ацэнку яе ўздзеяння на Белавежскую пушчу.
На ягоную думку, гаворка ідзе пра беспрэцэдэнтнае парушэнне Польшчай палажэнняў Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, згодна з якой дзяржаве-ўдзельніцы варта прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння аховы і захавання культурнай і прыроднай спадчыны, размешчанай на яе тэрыторыі.
Польшча прыступіла да ўзвядзення агароджы на мяжы з Беларуссю ў студзені. Плот уяўляе сабой масіўную загараджальную канструкцыю з бетону і металу на польска-беларускай мяжы, ён будзе мець даўжыню 186 км і вышыню 5,5 метра.
Будаўніцтва агароджы звязанае з неабходнасцю супрацьстаяння міграцыйнаму крызісу, штучна арганізаванаму беларускімі ўладамі ў 2021 годзе з мэтай палітычнага ціску на заходнія краіны.
Чытайце таксама:
Польскія памежнікі паказалі, як цяпер выглядае плот на мяжы з Беларуссю





