Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явіліся відэазапісы дыму ў кіеўскім небе. Праляцела шэсць ракет.
Мяркуецца, што гэта быў ракетны ўдар. Відавочцы паведамляюць, што ў выніку выбухаў пачаліся пажары.
Інфармацыі аб ахвярах, разбурэннях і дакладнай колькасці выбухаў пакуль няма.
Таксама а 5.30 раніцы расійская крылатая ракета, падобная на ракету тыпу «Калібр», праляцела крытычна нізка над Паўднёваўкраінскай АЭС.
«Рашысты дагэтуль не разумеюць, што нават найменшы абломак ракеты, які можа трапіць у энергаблок, можа выклікаць ядзерную катастрофу і ўцечку радыяцыі» — заяўляюць на «Энергаатаме».
3
0
0
0
0
30