На пытанне, ці зможа Украіна атрымаць нямецкую зброю своечасова, каб пераламаць ход баявых дзеянняў на Данбасе, Шольц сказаў: «Яна прыбудзе своечасова».

Нямецкі канцлер дадаў, што некаторыя краіны ўжо два ці тры гады чакаюць атрымання зброі з Германіі, а для больш хуткай пастаўкі яго Украіне зараз уносяцца змены ў адпаведныя пратаколы.

«Канкрэтныя рэчы, якія мы можам даць зараз, будуць дадзеныя пасля падрыхтоўкі… без падрыхтоўкі гэтую зброю выкарыстоўваць нельга.

Мы дамо супрацьракетныя сістэмы, здольныя абараніць Адэсу і Кіеў. Таксама з Брытаніяй і ЗША мы вырашылі, што дамо рэактыўныя сістэмы залпавага агню», — адзначыў Шольц.

Раней Германія заяўляла пра планы пастаўкі ЗСУ Gepard, гаўбіц Panzerhaubitze 2000, зенітнай сістэмы Iris-T і рэактыўнай сістэмы залпавага агню Mars. Але ва ўрадзе адзначылі, што па арганізацыйных прычынах і праблемах бяспекі казаць пра графікі пастаўкі зброі Украіне складана.

Раней таксама паведамлялася, што, нягледзячы на заявы Шольца аб павелічэнні ваеннай дапамогі Украіны, яна пакуль не атрымала ніводнай адзінкі нямецкага цяжкога ўзбраення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру