Анкетаванне dev.by сярод айцішнікаў фіксуе павышаную цікавасць да пераезду з Беларусі.
Па даных апошняга вялікага анкетавання (звыш за 5000 удзельнікаў), праведзенага ў чэрвені 2022, хваля эміграцыі пасля 24 лютага ўжо большая, чым хваля 2020-2021 гадоў: 22,7% (было — 15,8%) удзельнікаў адказалі, что ўжо з’ехалі.
Апошнія месяцы пра масавы рэлакейт кажуць крыніцы ў буйных беларускіх ІТ-офісах: Wargaming (у сувязі з поўным закрыццём кампаніі ў Беларусі), EPAM, Exadel, iTechArt і Itransition, Playtika і іншыя.
На адток спецыялістаў з ІТ-сектара Беларусі ўказвае статыстыка найму і звальненняў. За студзень—красавік 2022 года з ІТ-кампаній звольнілася больш за тры тысячы чалавек — на палову больш, чым працаўладкавалася.
Нарэшце, факт ад'езду айцішнікаў пасля пачатку вайны ва Украіне прызналі ўлады Беларусі — з агаворкамі, што «ўсё пад кантролем» і ПВТ па-ранейшаму паказвае добрыя вынікі.
Каб падлічыць прыкладную колькасць рэлакантаў, журналісты звярнуліся да двух тыпаў інфармацыі:
- статыстыка па колькасці атрыманых віз (у тым ліку спецыялізаваных віз для айцішнікаў) і/ці беларусаў, якія ўехалі, у тую ці іншую краіну за пэўны перыяд,
- ускосныя даныя (часта прыкладныя):
— лічбы, атрыманыя ад ананімных крыніц у буйных кампаніях;
— колькасць удзельнікаў экспацкіх чатаў у розных краінах;
— памер замежных офісаў беларускіх кампаній;
— анкеты dev.by.
Журналісты зрабілі падлікі для найбольш папулярных сярод рэлакантаў месцаў. Вось іх высновы адносна з'ехаўшых IT-спецыялістаў:
Польшча — 8-10 тысяч;
Украіна — 2-4 тысячы;
Грузія — 2-4 тысячы;
Узбекістан — да 2,5 тысячы;
Літва — да 2-3 тысяч.
Такім чынам, па падліках dev.by, з восені 2020 года Беларусь маглі пакінуць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў.
Праверыць дакладнасць гэтых падлікаў пакуль немагчыма.
«З краіны з’язджаюць тысячы людзей з зарплатай 2500—3000 даляраў». Як адток айцішнікаў паўплывае на эканоміку
Колькі грошай губляе дзяржава з ад'ездам аднаго айцішніка? Паспрабавалі падлічыць





